Міёрскі раённы выканаўчы камітэт
На плошчы Памяці загінуўшых змагароў на ўрачысты мітынг сабраліся прадстаўнікі працоўных калектываў і сілавых ведамстваў, грамадскіх аб'яднанняў, навучэнцы школ горада Мiёры.
Удзельнікі мерапрыемства ўсклалі кветкі і вянкі да падножжа брацкай магілы і памятнага абеліска "Чорны цюльпан", памятнага знака ў гонар воінаў-вызваліцеляў Міёр ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Па традыцыі ля памятнага знака Герою Савецкага Саюза Ягору Андрэевічу Тамко навучэнцы і працоўная моладзь аддалі даніну памяці знакамітаму земляку.