Валерый Драба, старшыня раённага Савета дэпутатаў, павіншаваў супрацоўнікаў Міёрскага мясакамбіната з юбілеем і ўручыў Падзячную грамоту раённага Савета дэпутатаў начальніку аддзела рэалізацыі і маркетынгу Анастасіі Малецкай.
Ганаровыя граматы раённага выканаўчага камітэта і падзякі упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні ўручыў першы намеснік старшыні раённага выканаўчага камітэта Іван Юрашэка.
Найлепшых супрацоўнікаў адзначылі ўзнагародамі «Віцебскага канцэрна мяса-малочныя прадукты», Полацкага КХП, Міёрскага мясакамбіната і абласной прафсаюзнай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў АПК.