Міёрскі раённы выканаўчы камітэт
У Міёрскім Цэнтры культуры і народнай творчасці адбылося ўрачыстае мерапрыемства "Гартаючы часу старонкі...", прысвечанае юбілею раёна.
Ганаровыя госці - дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па Докшыцкай выбарчай акрузе № 22 Анатоль Сіўко, кіраўнік спраў Віцебскага аблвыканкама Ігар Кузняцоў, кіраўніцтва раёна, ветэраны працы, якія ўсё жыццё прысвяцілі працы на карысць Міёршчыны, і прадстаўнікі працоўных калектываў, хто сёння стварае гісторыю раёна.
Ва ўрачыстай абстаноўцы Ганаровымі граматамі і падзякамі Віцебскага аблвыканкама, Міёрскага райвыканкама і райсавета ўзнагароджаны лепшыя працаўнікі раёна.