Кіраўніцтва Міёрскага раёна накіравала віншаванне з прафесійным святам – Днём спасатэля!
Шаноўныя супрацоўнікі, ветэраны і работнікі Міёрскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях!
Шчыра віншуем усіх супрацоўнікаў і ветэранаў з прафесійным святам – Днём супрацоўнікаў органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях!
Ваша прафесія патрабуе мужнасці, адвагі, вышэйшага ўзроўню майстэрства і здольнасці хутка дзейнічаць у экстрэмальных умовах. Менавіта ад вашых дакладных і граматных дзеянняў у надзвычайных сітуацыях часта залежаць жыццё, здароўе і бяспека людзей, захаванне маёмасці грамадзян і вытворчых аб'ектаў, прыродных багаццяў роднага краю.
Прыміце словы падзякі за высокі прафесіяналізм, смеласць, аператыўнасць, адданасць абранай прафесіі.
Няхай побач заўсёды будуць каханыя і родныя людзі, якія заўсёды зразумяць і падтрымаюць!
Жадаем вам моцнага здароўя, міру, дабра і дабрабыту ў вашых сям'ях!
Міёрскі раённы выканаўчы камітэт
Міёрскі раённы Савет дэпутатаў