Руководство Миорского района направило поздравление с наступающим Новым годом!

Міёрскі раённы выканаўчы камітэт

Паважаныя жыхары Міёрскага раёна! Прыміце шчырыя віншаванні з надыходзячым Новым 2025 годам!

Новы год - самае добрае і ўсімі любімае свята, напоўненае асаблівым настроем, якое прыносіць радасць, святло і цяпло ў кожны дом і ў кожную сям'ю. Гэты час, калі мы звяртаемся адзін да аднаго з цёплымі словамі віншаванняў, успамінаем самыя яркія падзеі адыходзячага года, падводзім вынікі праведзенай работы, намячаем планы на будучыню. 2024 год падарыў нам нямала дасягненняў і выдатных хвілін, узбагаціў новым вопытам і ўражаннямі. Мы завяршаем яго з годнымі вынікамі, якіх дамагаліся ўсе разам. І сёння мы хочам сказаць вялікі дзякуй усім, хто сваёй штодзённай працай уносіў асабісты ўклад у поспех агульнай справы. За працу, за ўдзел у жыццядзейнасці раёна, за падтрымку, давер і імкненне працаваць на вынік.

Надыходзячы год адкрывае для кожнага з нас новую старонку жыцця. Упэўнены, што ўсе разам мы зможам паспяхова вырашыць пастаўленыя задачы і рэалізаваць нямала перспектыўных праектаў на карысць малой Радзімы.

Дарагія землякі! Няхай надыходзячы год прынясе ў кожную сям'ю любоў і паразуменне, выканае ўсе запаветныя мары і добрыя намеры. Дабра і згоды вам і вашым сем'ям, цяпла, утульнасці і дастатку ў кожны дом, аптымізму і ўпэўненасці ў заўтрашнім дні! Ад усёй душы жадаем усім моцнага здароўя, міру і дабрабыту! З Новым годам!

Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў

Міёрскі раённы выканаўчы камітэт | Міёрскі раённы выканаўчы камітэт