Уладальнік Кубка Віцебскай вобласці па футболе, другое месца ў Чэмпіянаце Рэспублікі Беларусь сярод каманд другой лігі Віцебскага дывізіёна групы «А», выхад у фінал Кубка рэгіёнаў сярод аматарскіх каманд
Уладальнік Кубка Віцебскай вобласці па футболе, другое месца на Чэмпіянаце Рэспублікі Беларусь сярод каманд другой лігі Віцебскага дывізіона групы «А», выхад у фінал Кубка рэгіёнаў сярод аматарскіх каманд - з такімі вынікамі ФК «Міоры» завяршыў сезон - 2024.
Трэнераў і гульцоў павіншавалі ў раённым выканаўчым камітэце. Ад імя кіраўніцтва іх павіншавалі старшыня Міёрскага раённага Савета дэпутатаў Валерый Драба і намеснік старшыні Міёрскага раённага выканаўчага камітэта Аляксандр Жук. Аляксандр Іванавіч падзякаваў усіх за прыгожую гульню і выказаў упэўненасць, што поспехі будуць працягвацца. Валерый Анатольевіч запэўніў, што наш ФК «Міоры» мае імя, і яно вядомае ў вобласці і нават у рэспубліцы. Гэта вынік стараннай працы.