Міёрскі раённы выканаўчы камітэт
Удзельнікі мітынгу сабраліся ля магілы № 5708 у г.Мiёры, дзе пахаваны яўрэі, расстраляныя карнікамі 2 чэрвеня 1942 года.
Кіраўніцтва раёна, прадстаўнікі працоўных калектываў, члены маладзёжнай палаты раёна і навучэнцы ваенна-патрыятычнага класа СШ № 2 імя М.Г. Ізварына ўшанавалі памяць аб загінуўшых хвілінай маўчання, усклалі кветкі да падножжа пахавання. Ля пахавання мірных жыхароў у горадзе Дзiсна ўдзел у мітынгу-рэквіеме прынялі навучэнцы Дзісненскай сярэдняй школы імя Героя Савецкага Саюза М.А. Кузьміна. Міжнародны дзень памяці ахвяр злачынства генацыду стаў важнай падзеяй для ўсіх прысутных, аб'ядноўваючы пакаленні ў імкненні захаваць памяць аб трагічных падзеях мінулага.
Памятаем мінулае ў імя будучыні