Міёрскі раённы выканаўчы камітэт
Кіраўніцтва Міёршчыны ў асобе старшыні райвыканкама Сяргея Сямёнычава, старшыні раённага Савета дэпутатаў Валерыя Драбо, намесніка старшыні райвыканкама Аляксандра Жука былі на сувязі з кіраўніком Аленінскай муніцыпальнай акругі Цвярской вобласці Алегам Дубавым.
Прысутнічалі таксама прадстаўнікі маладзёжнай палаты і Саюза працоўнай моладзі. Кіраўнік раёна Сяргей Сямёнычаў адзначыў: "Расійская Федэрацыя на сённяшні дзень – самы блізкі наш сябар і брат. І 25-гадовы рубеж кажа, што многае зроблена, многае яшчэ трэба будзе зрабiць. Зараз на рубяжах нашай Радзімы неспакойна, але мы ў бяспецы, бо нашы з Расіяй тэрыторыі цэласныя. Мы адзіныя – мы непераможныя. Саюзу быць. Яму нельга было не адбыцца. Будзем напаўняць яго канкрэтнымі справамі".