Міёрскі раённы выканаўчы камітэт
Старшыня райвыканкама Сяргей Сямёнычаў і намеснік старшыні Аляксандр Жук сустрэліся з працоўным калектывам Павяцкай СШ імя У.Бабічава.
Асноўная тэма сустрэчы - выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь: будучыня залежыць ад нас. Мясцовыя жыхары агучылі кіраўніцтву раёна свае просьбы, у ліку якіх дапамога ў далейшым добраўпарадкаванні: асфальтаванні і рамонтным прафіляванні дарог, абразанні дрэў. Кіраўнік раёна Сяргей Сямёнычаў уручыў дырэктару Павяцкай СШ імя У.Бабічава Алене Паўлоўскай ключы ад новага аўтобуса для падвозу дзяцей у школу.