Міёрскі раённы выканаўчы камітэт
Адной з "фішак" акцыі ў райцэнтры стане праца інтэрактыўнай пляцоўкі Нацыянальнага дзіцячага тэхнапарка "У будучыню – разам!".
У праграме:
- навуковыя праекты навучэнцаў Нацыянальнага дзіцячага тэхнапарка па робататэхніцы, біятэхналогіях, віртуальнай і дапоўненай рэальнасці, архітэктуры і дызайне, авіякасмічных тэхналогіях,
- інтэлектуальная віктарына "Атамны спрынт",
- віктарына "Фізіка для чайнікаў",
- інтэлектуальная гульня "Дэтэктар ведаў".
Час: 6 і 7 снежня з 10.00 да 18.00. Месца: Аршанскі гарадскі цэнтр культуры "Перамога" (вул. Леніна, 31, 2 паверх).
"Віцебскія весткі"