Міёрскі раённы выканаўчы камітэт
Паважаныя работнікі і ветэраны сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці!
Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам - Днём работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу! Гэта свята аб'ядноўвае ўсіх, хто жыве і працуе на зямлі, хто забяспечвае багацце і разнастайнасць нашага агульнага хлебасольнага стала. Значэнне штодзённай карпатлівай працы аграрыяў нельга пераацаніць - яна заўсёды была і застаецца самай ганаровай і такой неабходнай для кожнага.
Паважаныя працаўнікі Міёрскага раёна!
Ваш высокі прафесіяналізм, майстэрства, мэтанакіраванасць, упартасць і настойлівасць дазваляюць дабівацца поспехаў у сельскай гаспадарцы, а прадукцыі нашых прадпрыемстваў – быць запатрабаванай не толькі ў жыхароў роднага краю, але і за межамі Рэспублікі Беларусь. Дзякуй Вам за адданасць роднай зямлі і хлебаробскай справе, самаадданае служэнне на карысць сваёй краіны.
Асаблівыя словы падзякі вам, ветэраны працы, за мудрасць, бясцэнны вопыт і вернасць сялянскім традыцыям. Вы застаяцеся прыкладам працавітасці, стойкасці і гаспадарскага стаўлення да справы.
Шчыра жадаем усім работнікам аграпрамысловага комплексу новых працоўных поспехаў, моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту. Хай будуць шчодрымі новыя ўраджаі, а ў дамах заўсёды пануе мір, любоў і згода!
Са святам!
Міёрскі раённы выканаўчы камітэт
Міёрскі раённы Савет дэпутатаў