Міёрчанкі Ірэна Малецкая і Святлана Борчэўская прынялі ўдзел у III Рэспубліканскім форуме працаўніц вёскі
На III Рэспубліканскі форум жанчын вёскі ў Мінск з Віцебскай вобласці накіравалася каля паўсотні прадстаўніц.
Усе яны – гонар не толькі сваіх прадпрыемстваў, але і ўсёй Віцебскай вобласці. На жанчыне трымаецца і сельская гаспадарка, і сацыяльная сфера, і шматлікія іншыя галіны. Падобныя мерапрыемствы – выдатная магчымасць падзякаваць іх за плённую працу і паказаць, наколькі важныя рабочыя прафесіі, – падкрэсліла намеснік старшыні Віцебскай абласной арганізацыі «Беларускі саюз жанчын» Наталля Неўшава. Працаўніцы вёскі з'ехаліся ў сталіцу з усіх рэгіёнаў рэспублікі. Для удзельніц III Рэспубліканскага форуму працаўніц вёскі правялі аглядную экскурсію па сталіцы Рэспублікі Беларусь.