Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Анатоль Сіўко павіншаваў з Днём работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці АПК
Дарагія зямлякі! Віншую вас са святам работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці АПК!
Гэтае свята сярод шматлікіх іншых з'яўляецца адным з самых знакавых у Беларусі. Бо дзякуючы працаўнікам галіны развіваецца сельскагаспадарчая вытворчасць, а гэта аснова жыцця і традыцыйных звычаяў на вёсцы. Праца на зямлі параўнальная з подзвігам. Дзякуючы намаганням і працавітасці хлебаробаў поўныя закромы краіны. А з дапамогай работнікаў прадпрыемстваў перапрацоўчай прамысловасці сабраны ўраджай даходзіць да стала спажыўцоў. Дзякуй вам за хлеб! Дзякуй за сумленную працу і настойлівасць у дасягненні мэт! Жадаю вам моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту, нечэрпальнай энергіі і новых поспехаў! Няхай ваша праца акупляецца багатым ураджаем, а кожны новы дзень падаравае выдатны настрой! Анатоль СІВКО, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па Докшыцкай выбарчай акрузе № 22