Руководство Миорского района направило поздравление с Днём автомобилиста и дорожника

Кіраўніцтва Міёрскага раёна накіравала віншаванне з Днём аўтамабіліста і дарожніка

Шаноўныя работнікі і ветэраны аўтамабільнага транспарту і дарожнага будаўніцтва Міёрскага раёна!

Прыміце самыя шчырыя віншаванні з прафесійным святам – Днём аўтамабіліста і дарожніка!

Гэта асаблівае свята, якое аб'ядноўвае прафесіяналаў і аўтааматараў, работнікаў дарожнай гаспадаркі – усіх тых, хто штодзённа нясе за рулём працоўную вахту, хто абслугоўвае, рамантуе і будуе дарогі.

Цесна звязаўшы сваё жыццё з дарогай, прысвяціўшы сябе працы ў аўтатранспартнай сферы, вы ўносіце годны ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё раёна. Дзякуем за вашу працу, майстэрства і прафесіяналізм.

Асаблівая ўдзячнасць ветэранам галіны за вернасць прафесіі, вытрымку і цярпенне.

Няхай ваша нялёгкая, але неабходная для нас усіх праца будзе плённай і паспяховай!

Моцнага здароўя, міру і дабра, шчасця і дабрабыту вам і вашым сем'ям, прафесійных поспехаў і новых працоўных звяршэнняў!

Раённы выканаўчы камітэт.

Раённы Савет дэпутатаў.

Кіраўніцтва Міёрскага раёна накіравала віншаванне з Днём аўтамабіліста і дарожніка | Міёрскі раённы выканаўчы камітэт