Личный прием граждан проводит начальник главного финансового управления Витебского облисполкома Евгений Феликсович Коростик 18 октября

Міёрскі раённы выканаўчы камітэт

Дарагія жанчыны, мілыя мамы!

Прыміце шчырыя віншаванні з самым светлым і выдатным святам - Днём Маці!

Мама - самы важны чалавек у жыцці кожнага з нас. Менавіта яна - наш першы настаўнік, першы памочнік і дарадца. Мама - увасабленне дабрыні, любові, прыгажосці і пяшчоты. Вялікая і святая матчына любоў дапамагае нам пераадольваць цяжкасці, сагравае і засцерагае, усяляе пачуццё ўпэўненасці і абароненасці. Менавіта ад мамы залежыць, якія каштоўнасці стануць для кожнага з нас найбольш важнымі і значнымі, які шлях у жыцці мы абярэм. Дарагія мамы! Прыміце словы шчырай удзячнасці і падзякі за вашу бязмежную любоў, клопат і цярпенне. Вы акружаеце сваіх дзяцей цеплынёй і клопатам, любоўю і ласкай, вучыце іх дабру і справядлівасці, вучыце любіць і шанаваць сваю малую радзіму, сваю краіну. Нізкі паклон маці-гераіням, шматдзетным маці і жанчынам, якія выхоўваюць прыёмных дзяцей. Бязмежная ўдзячнасць жанчынам старэйшага пакалення - бабулям і прабабулям. Дзякуй Вам за вашу нястомную працу, бязмежнае цярпенне і душэўную шчодрасць.

Хай на вашых тварах ззяюць толькі чароўныя ўсмешкі, а сэрцы напаўняюцца радасцю і дабрынёй! Хай дзеці заўсёды вас радуюць поспехамі, дораць цяпло і ўвагу! Жадаем вам моцнага здароўя, шчасця, сямейнага дабрабыту і ўзаемаразумення! Міру, цяпла і выгоды ў кожны дом! Са святам! З Днём маці!

Міёрскі раённы выканаўчы камітэт

Міёрскі раённы Савет дэпутатаў

Міёрскі раённы выканаўчы камітэт | Міёрскі раённы выканаўчы камітэт