Эдуард Тэрэшка узнагароджаны памятным знакам Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта «80 гадоў вызвалення Віцебскай вобласці»
Узнагароду ўручыў і выказаў падзяку за вялікую патрыятычную работу з моладдзю Ігар Кузняцоў — кіраўнік апарата Віцебскага аблвыканкама. Ад Міёрскага раённага выканаўчага камітэта Эдуарда Казіміравіча віншаванне выказаў намеснік старшыні Яўген Мікалаёнак.