Выездны прыём грамадзян
Старшыня Мёрскага раённага Савета дэпутатаў Валерый Драба правёў выязны прыём грамадзян у Язнаўскім сельсавеце 9 кастрычніка. Мясцовыя жыхары звярталіся з пытаннямі вулічнага асвятлення, забеспячэння насельніцтва дровамі, а таксама пра загатоўку дров уласнымі сіламі на тэрыторыі населенага пункта. Па ўсіх пытаннях дадзены тлумачэнні, асобныя ўзяты на кантроль.