У працоўных калектывах горада Міоры праводзяцца сустрэчы ў рамках Адзінага дня інфармавання. Асноўная тэма – «Мы разам назаўсёды: да 85-годдзя аб'яднання Заходняй Беларусі і БССР».
26 верасня з работнікамі ААТ "Міорскі раёнаграсервіс" і ДУ "Міорскае ПМС" сустрэліся старшыня раённага Савета дэпутатаў Валерый Драбо і благачынны Міорскага акругі протаіерэй Віктар Вабішчэвіч.
Валерый Анатольевіч расказаў пра важнасць даты 17 верасня 1939 года, калі аб'ядналіся землі Заходняй Беларусі і БССР, пра сучасны этап развіцця Беларусі, пра яе дасягненні. Айцец Віктар нагадаў пра сапраўдныя сямейныя каштоўнасці.