21 верасня жыхары Міёрскага раёна адзначылі экалагічнае свята «Жураўлі і журавіны Міёрскага краю».
У межах святкавання фестываля-кірмаша працаўнікоў вёскі адбыўся мітынг з ускладаннем кветак да памятнага знака воінам-вызваліцелям г. Міор ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і шэсце працаўнікоў вёскі, прадстаўнікоў арганізацый раёна, жыхароў па цэнтральнай вуліцы горада.
Уручаны граматы і падзякі самым паспяховым аграрыям мінулага ўраджаю.
У межах свята адбыўся конкурс сельскіх падвор'яў Міёрскага раёна "Жураўліны кірмаш-2024", абласныя конкурсы вырабаў народных майстроў "Птушыны перапалох" і конкурс ансамбляў песні і музыкі "Жураўліны звон".
Працавала моладзевая пляцоўка. На працягу дня арганізаваны дзіцячыя гульнявыя праграмы, працавалі "Жураўліная пошта", выставы, а таксама на працягу дня можна было назіраць за жураўлямі. У завяршэнне свята для ўсіх жыхароў і госцей Міёрскага краю адбыўся незабыўны канцэрт беларускага гурта "Чысты голас".