Адзіны дзень інфармавання адбыўся 19 верасня.
19 верасня інфармацыйна-прапагандысцкія групы Міёрскага раённага выканаўчага камітэта правялі сустрэчы ў працоўных калектывах і з насельніцтвам Туркоўскага сельсавета.
Асноўная тэма – 85-годдзе аб'яднання Заходняй Беларусі і БССР.
Таксама ў працоўных калектывах і з насельніцтвам па месцы жыхарства гаварылі пра сацыяльна-эканамічнае развіццё раёна, адказнасць за правапарушэнні ў сферы сямейна-бытавых адносін, прафілактыку кіберзлачынстваў, экстрэмізму, пажарную бяспеку і фарміраванне здаровага ладу жыцця, а таксама пра правядзенне Адзінага дня бяспекі.
У рамках дня інфармавання з калектывам ААТ "Туркова" сустрэўся старшыня раённага выканаўчага камітэта Сяргей Сямёнычаў.