18 верасня ў Міёрскім раённым выканаўчым камітэце адбылася сустрэча кіраўніцтва раёна з маладымі спецыялістамі «Маладзёж Міёршчыны: натхняйся і дасягай!»
Падчас адкрытага дыялогу моладзь атрымала адказы на хвалюючыя яе пытанні.
Удзельнікі цікавіліся ў гасцей тым, як яны прыйшлі ў прафесію, як пераадольваюць узніклыя цяжкасці, а таксама якія льготы прадугледжаны для маладых спецыялістаў. Удзельнікі сустрэчы паклалі кветкі да памятнага знака ў гонар воінаў-вызваліцеляў Міёр ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Арганізавана экскурсія на УП "Міорскі мясакамбінат".