17 верасня ў Міёрскім цэнтры культуры і народнай творчасці прайшлі ўрачыстае пасяджэнне і святочны канцэрт «Беларусь — гэта мы!»
З галоўным дзяржаўным святам віншавалі старшыня Міёрскага раённага выканаўчага камітэта Сяргей Сямёнычаў і старшыня Міёрскага раённага Савета Валерый Драба, уручылі Граматы і абвясцілі БЛАГАДАРНАСЦІ тым, хто сваім трудом прослаўляе наш край.
Падарункі атрымалі самыя старэйшыя і самыя малодшыя жыхары вуліцы 17 верасня г. Міёры. Перад урачыстасцю ў фойе арганізаваны выставы, якія падрыхтавалі супрацоўнікі бібліятэкі, музея, клуба народных рамёстваў, гучала музыка ў выкананні педагогаў школы мастацтваў.