Аўтапробег «Дарогамі памяці»
17 верасня на Дзісенскім рубяжы стартаваў аўтапробег «Дарогамі памяці». З прывітальным словам да ўдзельнікаў аўтапробегу звярнуўся старшыня Міёрскага раённага Савета дэпутатаў Валерый Драба.
Урачыстыя мітынгі адбыліся каля магілы, дзе пахавана 3800 расстраляных жыхароў Дзісны яўрэйскай нацыянальнасці, і каля брацкай магілы ў Дзісне.