Кіраўніцтва Міёрскага раёна накіравала віншаванне з Днём работнікаў лесу
Шаноўныя работнікі і ветэраны лясной гаспадаркі Міёрскага раёна!
Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам — Днём работнікаў лесу!
Лес – гэта бесцэнны дар і неад'емная частка нашага жыцця.
Благодаря высокаму майстэрству, адданасці абранай справе і згуртаванай працы ўсіх працаўнікоў лясной гаспадаркі захоўваюцца і памнажаюцца лясныя багацці, становіцца прыгажэйшым наш любімы край.
Пераадольваючы цяжкасці і складаныя надворныя ўмовы, вы ўносіце вялікі ўклад у забеспячэнне экалагічнай бяспекі і эканамічнае развіццё не толькі Міёрскага раёна, але і ўсёй краіны.
Асаблівыя словы падзякі ветэранам галіны за прафесійнае майстэрства, прыродную мудрасць і бесцэнны вопыт, якія так неабходны маладому пакаленню.
Выказваем вялікую ўдзячнасць кожнаму работніку за старанную працу, адказнасць і безмежную любоў да роднай прыроды.
Няхай вашы працоўныя поспехі памнажаюцца, а ў сям'ях пануюць мір і дабрабыт!
Моцнага здароўя, дабра і ўзаемаразумення вам і вашым блізкім!
Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў