Міёрскі раённы выканаўчы камітэт
Паважаныя работнікі ўстаноў адукацыі раёна!
Прыміце самыя шчырыя віншаванні з пачаткам новага навучальнага года!
Дзень ведаў – цудоўнае свята, якое адкрывае дзверы ў напоўнены невычэрпнымі багаццямі займальны свет ведаў і дзіўных адкрыццяў, яркіх уражанняў і цікавых падзей. Гэта свята аб'ядноўвае пакаленні, бо мы ніколі не перастаем вучыцца. Светлыя ўспаміны пра незабыўныя школьныя гады назаўсёды застаюцца ў сэрцы кожнага з нас, грэючы і падтрымліваючы ў жыццёвых выпрабаваннях.
Дзень ведаў – доўгачаканае свята першага званка для першакласнікаў, якія ўпершыню пераступяць школьны парог, а для старшакласнікаў – дзень, напоўнены шчаслівымі ўспамінамі і радаснымі чаканнямі.
Дарагія вучні! Няхай навучальны год прынясе вам новыя поспехі і дасягненні! Шануеце гэты цудоўны час, вучыцеся з задавальненнем, падтрымлівайце і дапамагайце адзін аднаму, верце ў свае сілы і прымнажаць славу роднай школы і Міёрскага краю!
Паважаныя настаўнікі! Прыміце словы вялікай падзякі за вашы прафесіяналізм і педагагічны талент, адданасць справе і любоў да дзяцей, патрыятызм і актыўную грамадзянскую пазіцыю.
Дарагія бацькі! Няхай вашы бязмежная любоў, цярпенне і настойлівасць дапамогуць дзецям раскрыць таленты і магчымасці! Жадаем усім моцнага здароўя і невычэрпнай энергіі, міру і дабра, узаемаразумення і дабрабыту! Няхай новы навучальны год для ўсіх будзе цікавым і паспяховым, багатым на яркія адкрыцці і добрыя справы!
Міёрскі раённы выканаўчы камітэт
Міёрскі раённы Савет дэпутатаў