Міёрскі раённы выканаўчы камітэт

Дзяржаўная фінанавая падтрымка аказваецца суб'ектам малога прадпрымальніцтва Віцебскай вобласці, якія рэалізуюць інвестыцыйныя праекты, бізнес-праекты, у мэтах будаўніцтва, набыцця капітальных збудаванняў (будынкаў, збудаванняў), ізаляваных памяшканняў і (або) іх рамонту і рэканструкцыі, набыцця абсталявання, транспартных сродкаў, спецыяльных прылад і прыстасаванняў, закупкі камплектуючых вырабаў, сыравіны і матэрыялаў для ўласнай вытворчасці і аказання паслуг.

Дзяржаўная фінанавая падтрымка аказваецца шляхам прадстаўлення: субсідый для кампенсацыі часткі працэнтаў за карыстанне банкаўскімі крэдытамі, субсідый для кампенсацыі часткі выдаткаў на выплату лізінгавых плацяжоў па дагаворах фінансавай арэнды. Абавязковай умовай аказання дзяржаўнай фінанавай падтрымкі на конкурснай аснове суб'ектам прадпрымальніцтва з'яўляецца стварэнне новых працоўных месцаў.

Кампенсацыя часткі працэнтаў за карыстанне банкаўскімі крэдытамі, атрыманымі: у беларускіх рублях ажыццяўляецца ў памеры не больш за 0,5 стаўкі рэфінансавання Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь, устаноўленую на дату кампенсацыі часткі працэнтаў; у замежнай валюце – у памеры не больш за 0,5 стаўкі па крэдыце. Кампенсацыя ажыццяўляецца ў беларускіх рублях па афіцыйным курсе Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь на дату прыняцця рашэння аб кампенсацыі часткі працэнтаў. Кампенсацыя часткі выдаткаў на выплату лізінгавых плацяжоў па дагаворах фінансавай арэнды ажыццяўляецца ў памеры, якая не перавышае 0,5 памеру ўзнагароды (даходу) лізінгадаўцы. У выпадку набыцця аб'ектаў лізінгу за замежную валюту кампенсацыя часткі выдаткаў на выплату лізінгавых плацяжоў ажыццяўляецца ў беларускіх рублях па афіцыйным курсе Нацыянальнага банка на дату прыняцця рашэння аб кампенсацыі часткі выдаткаў на гэтыя плацяжы. Прыём дакументаў для ўдзелу ў конкурсе ажыццяўляе камітэт эканомікі Віцебскага аблвыканкама.

Падрабязней на афіцыйным сайце Віцебскага аблвыканкама

Міёрскі раённы выканаўчы камітэт | Міёрскі раённы выканаўчы камітэт