Кіраўніцтва Міёрскага раёна накіравала віншаванне з Днём будаўніка!
Шаноўныя работнікі і ветэраны будаўнічай галіны!
Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам — Днём будаўніка!
Ваша прафесія заўсёды карыстаецца павагай і ўвагай. Бо вы ствараеце камфорт і ўтульнасць для жыхароў гарадоў і вёсак, ствараеце дзеля будучых пакаленняў. Ад ведаў і прафесіяналізму кожнага з вас залежыць якасць і надзейнасць жылых дамоў, сацыяльных і вытворчых аб'ектаў.
Талентам і працай многіх пакаленняў будаўнікоў закладзены фундамент непаўторнага вобраза Міёрскага края.
Асаблівыя словы падзякі ветэранам будаўнічай галіны за шматгадовую працу і адданасць абранай прафесіі. Ваш досвед і майстэрства так неабходныя маладому пакаленню, каб паспяхова працаваць на карысць свайго роднага краю і любімай краіны!
Шаноўныя будаўнікі!
Няхай ваша нялёгкая праца прыносіць толькі радасць, удзячнасць і прызнанне людзей. Жадаем вам і вашаму блізкім добрага здароўя, дабрабыту, новых прафесійных дасягненняў, міру і дабра!