Міёрскі раённы выканаўчы камітэт
У ПУПКС "Міёрскі" ўшаноўвалі кіроўцу Станіслава Вікенцьевіча Невядомскага, які першым у раёне дасягнуў мяжы 1000 тон на адвозцы збожжа і рапсу ўраджаю 2024 года
Старшыня Міёрскага райвыканкама Сяргей Сямёнычаў падзякаваў кіроўцу за важкі ўклад у павелічэнне хлебнага каравая Міёршчыны, шматгадовую, карпатлівую працу на карысць аграрнай галіны раёна.
Да віншаванняў далучыліся начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама Іван Юрашак, начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Аксана Ашурко, старшыня раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў АПК Валянціна Барок, дырэктар ПУПКС "Міёрскі" Васіль Міхалкіў.