Выездное пасяджэнне прэзідыума Міёрскага раённага Савета дэпутатаў адбылося 24 ліпеня на тэрыторыі Язнанскага сельсавета.
24 ліпеня адбылося выязное пасяджэнне прэзідыума Міёрскага раённага Савета дэпутатаў, на якім разгледзелі праводзімую работу органаў мясцовага кіравання і самакіравання па ўпарадкаванні населеных пунктаў, аб'ектаў сацыяльна-культурнага прызначэння, навяденні парадку на зямлі, абсталяванні могілак, зносе ветхіх і пустыруючых дамоў у сельскай мясцовасці на тэрыторыі Язнанскага сельсавета.
У працы прэзідыума прынялі ўдзел Валерый Драбо - старшыня райсавета, Андрэй Пуёша - намеснік старшыні райвыканкама, члены прэзідыума, старшыні Дзятлаўскага гарадскога і сельскіх Саветаў дэпутатаў, кіраўнікі суб'ектаў гаспадарання, старасты і дэпутаты Язнанскага сельсавета.