Руководство Миорского района направило поздравление с Днем пожарной службы

Кіраўніцтва Міёрскага раёна накіравала віншаванне з Днём пажарнай службы

Шаноўныя супрацоўнікі і ветэраны Міёрскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях!

Прыміце самыя шчырыя віншаванні з прафесійным святам — Днём пажарнай службы Рэспублікі Беларусь! Выратаванне чалавечага жыцця — адказная, складаная і ганаровая праца, якая патрабуе адвагі і высокага прафесіяналізму. Вы абралі для сябе нялёгкае, але шляхетнае рамяство — першымі прыходзіць на дапамогу людзям, якія трапілі ў бяду, стаць на абарону чалавека, часам рызыкуючы ўласным жыццём.

У гэты святочны дзень прыміце шчырыя словы падзякі за мужнасць і вернасць абранай прафесіі, аператыўнае рэагаванне і ўменне знайсці выхад з самых складаных сітуацый, пастаянную прафілактычную работу.

Асаблівыя словы прызнання ветэранам пажарнай службы, якія служаць прыкладам маладым супрацоўнікам аддзела, перадаюць свой бесцэнны досвед і веды новаму пакаленню пажарных.

Няхай у жыцці кожнага з вас будзе менш трывожных выклікаў! Няхай заўсёды побач будуць родныя і блізкія людзі, якія заўсёды зразумеюць і падтрымаюць!

Жадаем вам моцнага здароўя, міру, дабра і дабрабыту ў вашых сям'ях.

Кіраўніцтва Міёрскага раёна накіравала віншаванне з Днём пажарнай службы | Міёрскі раённы выканаўчы камітэт