Кіраўніцтва Міёрскага раёна накіравала віншаванне з Днём металургі
Шаноўныя супрацоўнікі ТАА «Металлопрокатная компания»! Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам – Днём металургі!
Металургі – гэта людзі асаблівага паклікання – сплав мужнасці, сталёвай вытрымкі і жалезнай волі. Ваша праца, якая патрабуе вялікіх ведаў, вопыту і вялікай адказнасці, фарміруе прафесіяналаў, закаханых у сваю справу і гатовых асвойваць найскладанейшыя тэхналогіі будучыні.
Высокі прафесіяналізм, сучасныя падыходы да арганізацыі вытворчасці, энтузіязм і пачуццё адказнасці кожнага работніка дазваляюць дасягаць пастаўленых мэт.
У гэтыя святочныя дні прыміце словы шчырай удзячнасці за сумленную працу, майстэрства, штодзённую і згуртаваную работу ўсяго калектыву.
Няхай кожны дзень радуе вас новымі поспехамі і дасягненнямі! Няхай заўсёды побач знаходзяцца верныя сябры, родныя і блізкія людзі, а кожны новы дзень прыносіць шчасце і радасць!
Няхай паспяхова вырашаюцца пастаўленыя задачы, выконваюцца ўсе планы і рэалізуюцца новыя праекты!
Жадаем вам, вашым родным і блізкім невычэрпнага аптымізму і ўпэўненасці ў заўтрашнім дні! Моцнага здароўя, міру, дабра і дабрабыту вашым сям'ям!
Міорскі раённы выканаўчы камітэт Міорскі раённы Савет дэпутатаў