Міёрскі раённы выканаўчы камітэт
Святочныя ўрачыстасці прайшлі ў гарадскім парку "Паўвостраў" і пачаліся з віншаванняў і добрых пажаданняў ад ганаровых гасцей - старшыні Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў Дзмітрыя Дзямідава, гасцей з адміністрацый Апачэскага і Себежскага раёнаў Пскоўскай вобласці, Аленінскай муніцыпальнай акругі Цвярской вобласці, Ізмалкаўскага муніцыпальнага раёна Ліпецкай вобласці Расійскай Федэрацыі. Кіраўнік раёна Сяргей Сямёнычаў падпісаў План мерапрыемстваў па рэалізацыі Пагаднення з кіраўніком Адміністрацыі Ізмалкоўскай муніцыпальнай акругі Ліпецкай вобласці Уладзімірам Іваннікавым.
На свяце ўручаны заслужаныя ўзнагароды і прэміі лепшым працаўнікам раёна і лаўрэатам штогадовай раённай прэміі за высокія творчыя дасягненні ў сферы культуры і мастацтва Міёрскага раёна. Адбылося ўшанаванне пераможцаў раённага спаборніцтва сярод маладых механізатараў, занятых у пасяўной кампаніі. Сям'я Мароз Ілля і Іна ўдастоены дыплома за актыўны ўдзел у абласным этапе сельскагаспадарчага конкурсу "Уладар сяла - 2024".