Напярэдадні свята горада ў Міорах з'явіўся новы арт-аб'ект — прыпынак «101».
Напярэдадні Дня горада ў Міёрах на вуліцы Камуністычнай побач з крамой «Электрасіці» з’явіўся новы арт-аб’ект — прыпынак «101». У урачыстым адкрыцці аб’екта прынялі ўдзел старшыня раённага выканаўчага камітэта Сяргей Сямёнычаў, дырэктар Дзісенскага лясгаса Максім Абрамчык, начальнік РОЧС Віталій Ганін і дырэктар УП «ЖКГ» Ігар Войтаў, а таксама прадстаўнікі працоўных калектываў і насельніцтва Міёршчыны.