Руководство района поздравляет жителей с Днем Независимости Республики Беларусь и 80-ой годовщиной освобождения Республики Беларусь и Миорского района от немецко-фашистских захватчиков!

Міёрскі раённы выканаўчы камітэт

Паважаныя жыхары і госці Міёрскага раёна! Прыміце шчырыя віншаванні з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і 80-ай гадавінай вызвалення Рэспублікі Беларусь і Міёрскага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў!

Гэта свята ўвасобіла ў сабе мужнасць і гераічнае мінулае нашага народа, стала яркім сведчаннем адзінства і згуртаванасці, самаадданасці і вялікай любові да Радзімы, пераемнасці пакаленняў. Мы свята шануем імёны воінаў-вызваліцеляў роднага краю, доблесных франтавікоў і працаўнікоў тылу, усіх, хто падарыў нам магчымасць жыць і працаваць на вольнай зямлі, хто не дажыў да 80-й гадавіны вызвалення. Нізкі паклон і вечная памяць усім, хто закатаваны ў лагерах смерці, загінуў ад рук нацыстаў і іх памагатых. Бязмежная ўдзячнасць усім, хто самааддана працаваў і аднаўляў родныя гарады і вёскі. Дарагія землякі! Наш святы абавязак перад мінулым і будучым – захаваць гістарычную памяць аб вялікім подзвігу нашых бацькоў, дзядоў і прадзедаў, працягваць і прымнажаць давераную нам спадчыну.

Сустракаючы гэта вялікае свята, мы ўсведамляем дачыненне да лёсу нашай любімай Радзімы і разам нясем адказнасць за яе заўтрашні дзень. Няхай наша згуртаванасць, захаванне лепшых традыцый пакалення пераможцаў стане залогам паспяховага развіцця Міёрскага краю і любімай краіны.

У гэтыя святочныя дні жадаем усім жыхарам і гасцям Міёршчыны моцнага здароўя, вялізнага шчасця і поспехаў у стваральнай працы. Няхай заўсёды ў нашым агульным доме - роднай Беларусі - будуць мір і згода, у вашых сем'ях пануюць цяпло, любоў і паразуменне! Са святам!

Раённы выканаўчы камітэт

Раённы Савет дэпутатаў

Міёрскі раённы выканаўчы камітэт | Міёрскі раённы выканаўчы камітэт