Міёрскі раённы выканаўчы камітэт
22 чэрвеня 2024 года ў в. Калінавае адбылося адкрыццё памятнага знака ў памяць аб расстраляных мірных жыхарах в. Блошнікі (цяпер - в. Калінавае Язненскага сельсавета) і суседніх вёсак.
У мерапрыемстве прынялі ўдзел старшыня Міёрскага райвыканкама Сяргей Сямёнычаў, старшыня Міёрскага райсавета Валерый Драбо, старшыня Глыбоцкага райсавета Вера Цяліца, пракурор Міёрскага раёна Андрэй Вецюгоў, прадстаўнікі грамадскасці, арганізацый, жыхары. Успамінамі аб трагедыі, якая адбылася ў 1943 годзе, падзялілася відавочца тых страшных падзей - жыхарка в. Сяменчыкі Глыбоцкага раёна Галіна Ігнатаўна Леановіч. Іерэй Сергій Гуцко - настаяцель храма Свяціцеля Мікалая Цудатворца ў вёсцы Калінавае - асвяціў памятны знак. Удзельнікі мерапрыемства таксама ўсклалі кветкі на пахаваннях ахвяр Вялікай Айчыннай вайны на грамадзянскіх могілках. У храме прайшоў малебен у памяць аб загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны.