Старшыня Міёрскага раённага Савета дэпутатаў Валерый Драбо правёў сустрэчу з насельніцтвам а.г. Нікалаева.
Асноўныя тэмы ў парадку дня сустрэчы: вынікі першага пасяджэння VII Усебеларускага народнага сходзішча, 80-годдзе вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, сацыяльна-эканамічнае развіццё раёна. Большасць пытанняў, зададзеных жыхарамі, датычыла добраўпарадкавання населеных пунктаў, утрымання і прывядзення ў парадак грамадзянскіх могілак, вулічнай дарожнай сеткі, развіцця асабістых падсобных гаспадарак. Адзінкавыя пытанні ўзяты на кантроль.