5 медыялістаў сярод выпускнікоў 2024 года
У гэтым годзе школу скончылі 107 аднаццацікласнікаў раёна. Залатыя медалі атрымалі вучні ДУА "Міёрская сярэдняя школа № 3 імя Героя Савецкага Саюза Е. А. Томкі" Надзея Матэленок, Арцём Мацей і Арцём Рубанік, Паліна Ашурка з ДУА "Міёрская сярэдняя школа № 2 імя Н. Г. Ізварына" і Лізавета Альхімовіч з ДУА "Язнанская сярэдняя школа". 7 вучняў з 200 дзевяцікласнікаў раёна атрымалі пасведчанні аб агульнай базавой адукацыі з адзнакай.