Руководство Миорского района направило поздравление с Днём медицинских работников

Кіраўніцтва Міёрскага раёна накіравала віншаванне з Днём медыцынскіх работнікаў

Шаноўныя работнікі і ветэраны аховы здароўя Міёрскага раёна!

Прыміце самыя шчырыя віншаванні з прафесійным святам – Днём медыцынскіх работнікаў!

Адданая праца ўрачоў, медсястраў, малодшага медыцынскага і абслугоўваючага персаналу – гэта штодзённы подзвіг дзеля жыцця і здароўя чалавека. Усе свае веды, энергію, дабрыню і чысціню душы вы аддаеце людзям, дапамагаючы ім перамагчы хваробы, захаваць здароўе, набыць надзею і магчымасць радавацца кожнаму пражываму дню. Знаходзячыся ў складаных сітуацыях, праяўляючы стрыманасць, цярпенне і чуллівасць, аддаючы частку сябе, кожны з вас штодня і штогадзіну неаднаразова даказваў вернасць прысязе Гіпакрата.
Дабробыту вам ва ўсіх добрых справах і пачынаннях, аптымізму, мудрасці і незгаснай душэўнай цеплыні!

Моцнага здароўя вам і вашым сем'ям, міру і дабра!

Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.

Кіраўніцтва Міёрскага раёна накіравала віншаванне з Днём медыцынскіх работнікаў | Міёрскі раённы выканаўчы камітэт