Руководство Миорского района поздравляет работников и ветеранов мелиоративной отрасли с профессиональным праздником

Кіраўніцтва Міёрскага раёна віншуе работнікаў і ветэранаў меліяратыўнай галіны з прафесійным святам.

Шаноўныя работнікі і ветэраны меліярацыйнай галіны!

Прыміце самыя шчырыя і цёплыя віншаванні з прафесійным святам – Днём меліяратара!

Меліяратары Міёршчыны былі і застаюцца надзейнымі партнёрамі аграрыяў раёна і незаменнымі дапаможнікамі будаўнікоў рэгіёна.

Дзякуем Вам за нераўнадушнае стаўленне і адданасць абранай справе, майстэрства, працавітасць і любоў да роднай зямлі.

Асаблівай падзякі заслугоўваюць ветэраны галіны, якія стаялі каля вытокаў будаўніцтва меліярацыйных сістэм на міёрскіх землях, і на працягу дзесяцігоддзяў перадавалі свой багаты вопыт маладому пакаленню.

Няхай ваш прафесійны і назапашаны вопыт працы, энергія і адказнасць, якаснае выкананне пастаўленых задач і ўменне не адступаць перад цяжкасцямі спрыяюць рэалізацыі ўсіх задач, пастаўленых перад галіной, на карысць Міёрскага краю і роднай краіны!

Жадаем вам, вашым родным і блізкім моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту, міру і дабра!

Міёрскі раённы выканаўчы камітэт
Міёрскі раённы Савет дэпутатаў

Кіраўніцтва Міёрскага раёна віншуе работнікаў і ветэранаў меліяратыўнай галіны з прафесійным святам. | Міёрскі раённы выканаўчы камітэт