Руководство Миорского района поздравляет жителей региона с Днем защиты детей

Кіраўніцтва Мёрскага раёна віншуе жыхароў раёна з Днём абароны дзяцей.

Шаноўныя жыхары і госці Мёрскага раёна!

Ад усяго сэрца віншуем вас з самым радасным, яркім, летнім святам – Міжнародным днём абароны дзяцей!

Самыя светлыя, чыстыя і добрыя ўспаміны звязаны з дзяцінствам. Дзеці – наша будучыня і сэнс жыцця. Дзеля іх мы працуем і жывём, развіваем раён і будуем планы на будучыню.

У Мёрскім раёне шмат таленавітых хлопчыкаў і дзяўчынак. Яны годна прадстаўляюць родны край на абласных і рэспубліканскіх конкурсах, спаборніцтвах, алімпіядах, дасягаюць высокіх вынікаў і узнагарод, радуюць нас сваімі поспехамі ў вучобе, творчасці і спорце.

Наша агульная задача – і далей падтрымліваць гэта імкненне, развіваць таленты, напраўляць іх энергію ў патрэбнае русла, клапаціцца пра іх фізічнае і маральнае здароўе, ствараць неабходныя ўмовы для атрымання якай адукацыі і арганізацыі адпачынку.

Выказваем шчырую ўдзячнасць усім, хто кладзе ўсе сілы ў выхаванне і прысвячае сваё жыццё працы з маладым пакаленнем! Бясспрэчна, галоўнае для дзяцей – гэта мацная і дружняя сям'я. Няхай кожнае дзіця жыве ў любові і гармоніі, адчувае клопат і ласку!

У гэты цудоўны дзень ад усяго сэрца жадаем дзецям сонечнага надвор'я, добрага настрою, новых яркіх уражанняў і выканання жаданняў!

Абяжайцеся, сябруйце, пазнайце свет, творце дабро, не забывайце дараваць сваю ўвагу і любоў тым, хто заўсёды знаходзіцца побач з вамі – вашым родным і блізкім!

Міру ўсім, шчасця і дабра!

  

Районны выканаўчы камітэт

Районны Савет дэпутатаў

Кіраўніцтва Мёрскага раёна віншуе жыхароў раёна з Днём абароны дзяцей. | Міёрскі раённы выканаўчы камітэт