Міёрскі раённы выканаўчы камітэт
Сёння ў Магілёве ў Палацы культуры вобласці праходзіць Форум медыйнай супольнасці Беларусі.
Галоўная тэма - "Роля журналіста ва ўмовах лічбавай трансфармацыі грамадства".
Форум медыйнай супольнасці Беларусі ў Магілёве сабраў больш за тысячу журналістаў, кіраўнікоў СМІ, блогераў, экспертаў, спецыялістаў у галіне камунікацый з усёй краіны.
Удзел у маштабнай падзеі прымае і дэлегацыя Міёрскага раёна ў складзе: намеснік старшыні Міёрскага раённага выканаўчага камітэта Аляксандр Жук, начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі Міёрскага райвыканкама Аксана Ашурко, галоўны рэдактар "Міёрскія навіны" Алена Вароніна і рэдактар інтэрнэт-рэсурсу Аксана Баданіна.
З удзелам Кіраўніка дзяржавы ў нязмушанай абстаноўцы атрымалася адкрытая і карысная для ўсіх вялікая размова аб ролі журналістаў ва ўмовах трансфармацыі грамадства, аб інфармацыйным проціборстве, аб тым, які медыйны парадак сёння нам патрэбны.
Аляксандр Лукашэнка адзначыў: - Ведаю, што нерв эпохі інфармацыйнага проціборства, або так званай вайны сэнсаў, вы адчуваеце як ніхто іншы. Вы гэтым жывяце. У дадзенай рэальнасці вы — і байцы, і абаронцы, і стратэгі, і тактыкі, а інфармацыя — гэта і рэсурс, і тавар, і зброя... Адказнасць у нас адна на ўсіх — захаваць краіну і зберагчы мiр. Мы ведаем, за што змагаемся. За суверэнітэт Беларусі, нашу нацыянальную годнасць, будучыню нашых дзяцей. Штыля, ціхага надвор'я на гэтым інфармацыйным фронце, дзе мы з вамі ваюем, не будзе. Тым цікавей у гэтым плане. Мы — нашчадкі пераможцаў, таму мы павінны перамагаць. Іншага шляху ў нас няма. Таму што час выбраў нас!
Пра ідэалагічны фільтр у медыясферы:
- Усё, што мы купляем, павінна адпавядаць нашаму ладу жыцця, традыцыям, культуры, менталітэту. Як мінімум мы не павінны засмечваць свой эфір крывавымі, амаральнымі і пахабнымі сюжэтамі. Казаў ужо пра гэта. Патрэбен ідэалагічны фільтр, бо страцім моладзь.
Пра прапаганду, контрпрапаганду і ідэалагічную работу:
- Не трэба саромецца такіх слоў і паняццяў. Ці на Захадзе іх няма? Проста назвалі іншым словам — піяр, гэта значыць праца з грамадскай думкай.
- Нас не трэба карміць балбатнёй пра нібыта незалежныя СМІ, дэмакратычныя каштоўнасці. Мы ж бачым, як яны кідаюць у турмы сваіх журналістаў, закрываючы медыя і пераследуючы кожнага, хто асмеліўся не пагадзіцца з палітыкай і дзеяннямі ўлады".
Таксама кіраўнік дзяржавы адзначыў, што наша мэта — мір. Ваяваць мы не будзем. Людзі павінны ведаць праўду.