Всемирный день без табака

Міёрскі раённы выканаўчы камітэт

У гэтым годзе медыцынскія работнікі і актывісты ўсяго свету зноў аб'яднаюць свае намаганні для інфармавання грамадства пра шкоднае ўздзеянне тытунёвай індустрыі. Курэнне – гэта не проста шкодная звычка, гэта глабальная эпідэмія, што штогод забірае да 6 мільёнаў жыццяў, больш за 600 тысяч з якіх становяцца ахвярамі псіўнага курэння. Сусветны дзень без тытуню дае магчымасць заклікаць усіх адмовіцца ад прапаганды і маркетынгу тытунёвых вырабаў па ўсім свеце. Спажыванне тытуню працягвае заставацца адной з самых сур'ёзных пагроз здароўю насельніцтва планеты. Лёгкія – гэта той орган, які пакутуе ад курэння ў найбольшай ступені. Раніца кожнага курца пачынаецца з душыстага кашлю, які суправаджаецца адхаркваннем шэраватай, брудна-карычневай мократы. Далей, калі не адмовіцца ад курэння, гэтая шкодная звычка можа прывесці да эмфізэмы лёгкіх, бранхіятнай астмы, хранічнай абструктыўнай хваробы лёгкіх. Устаноўлена, што рызыка захварэць на рак значна вышэйшая ў злосных курцоў і тых, хто пачаў курыць рана. Курэнне стымулюе развіццё розных формаў раку ў чалавека: рак лёгкіх, стрававода, гартані, страўніка, шыі маткі і інш. Сёння кантынгент хворых на рак лёгкіх моцна "памоладзеў" – вінаватаму таму ранні ўзрост, з якога дзеці і падлеткі пачынаюць курыць. Апошнім часам увесь свет ахапіў новы трэнд – ужыванне электронных сістэм дастаўкі нікатыну (ЭСДН, вейпы). Паказчыкі ўжывання электронных сигарэт сярод дзяцей ва ўсіх рэгіёнах вышэйшыя, чым сядар дарослых. Аднак гэта не так. Сёння ва ўсім свеце курэнне лічыцца антыграмадскай звычкай, мільёны людзей імкнуцца прытрымлівацца здаровага ладу жыцця і кідаюць курыць, бо гэта стала модна. Па ўсіх пытаннях лячэння нікатынавай залежнасці можна звяртацца да ўрача псіхіятра-нарколога па месцы жыхарства або ў УЗ «Віцебскі абласны клінічны цэнтр псіхіятрыі і накаталогіі» (тел. 61-45-76, 61-45-80).

Галоўны ўрач ДУ «Міёрскі РЦГЭ» Г.В.Федуковіч

Міёрскі раённы выканаўчы камітэт | Міёрскі раённы выканаўчы камітэт