Міёрскі раённы выканаўчы камітэт
18 мая ў горадзе Мiёры прайшло сумеснае выязное пасяджэнне прэзідыумаў Міёрскага раённага Савета дэпутатаў і Наваполацкага гарадскога Савета дэпутатаў 29 склікання
Сустрэча гасцей прайшла ў ДУА "Міёрская сярэдняя школа № 3 імя Героя Савецкага Саюза Я.А. Тамко" на якой старшыня Міёрскага раённага выканаўчага камітэта Сяргей Сямёнычаў і старшыня раённага Савета дэпутатаў Валерый Драбо азнаёмілі ўдзельнікаў пасяджэння з Міёрскім раёнам. Кіраўнік ваенна-патрыятычнага выхавання Максім Філіповіч правёў экскурсію па музеях. Далей для ўдзельнікаў пасяджэння распавяла гісторыю касцёла Ушэсця Дзевы Марыі ў Міёрах і правяла пешую экскурсію па набярэжнай навуковы супрацоўнік раённага гісторыка-этнаграфічнага музея Вольга Пупіна. У завяршэнні якой прайшло ўскладанне кветак да памятнага знаку ў гонар воінаў-вызваліцеляў Мiёраў і да скульптуры "Дзеці міру - дзецям вайны". Асноўная частка мерапрыемства прайшла на базе ТАА "Металапракатная кампанія". Пасля экскурсіі па вытворчасці, якую правёў генеральны дырэктар Сяргей Ісаеў, адбылося сумеснае пасяджэнне Саветаў дэпутатаў. Удзельнікі сустрэчы прааналізавалі ролю грамадскіх аб'яднанняў і палітычных партый у фарміраванні грамадска-палітычнай свядомасці насельніцтва, а таксама падпісалі дзве дамовы аб намерах.