Руководство Миорского района поздравляет с Днем работников физической культуры и спорта

Міёрскі раённы выканаўчы камітэт

Паважаныя работнікі і ветэраны фізічнай культуры і спорту!

Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам - Днём работнікаў фізічнай культуры і спорту!

Гэта свята аб'ядноўвае велізарную колькасць людзей - спартсменаў, педагогаў, трэнераў, работнікаў сферы фізічнай культуры, балельшчыкаў і ўсіх тых, хто любіць актыўны і здаровы лад жыцця!

Фізкультура і спорт нясуць людзям сілу, прыгажосць, гартуюць характар, вучаць пераадольваць цяжкасці, умацоўваюць здароўе, якое з'яўляецца адным з найважнейшых фактараў якасці жыцця.

Усім, хто працуе ў сферы фізічнай культуры і спорту Міёршчыны, выказваем словы шчырай удзячнасці і павагі. Вы ўсёй душой хвалюецеся за агульную справу, перадаеце свае веды і навыкі падрастаючаму пакаленню, укладваеце ўсе сілы ў папулярызацыю здаровага ладу жыцця.

Асобыя словы ўдзячнасці нашым спартсменам, якія на розных спаборніцтвах стабільна дэманструюць высокі ўзровень падрыхтоўкі, годна абараняючы гонар Міёрскага раёна.

Дзякуючы майстэрству, фізічнай стойкасці, мэтанакіраванасці і адказнасці трэнераў, выкладчыкаў, спартсменаў і актывістаў фізкультурнага руху імя нашага раёна гучыць на абласных і рэспубліканскіх спартыўных спаборніцтвах.

Дзякуй вам за адданасць абранай справе і любоў да роднага краю!

Няхай ваша зацятасць і аптымізм заўсёды дапамагаюць дасягаць пастаўленых мэт і новых яркіх перамог!

Ад усёй душы жадаем вам моцнага здароўя і выдатнага настрою, цягавітасці і веры ў свае сілы! Няхай скорацца ўсе вяршыні спорту!

Міёрскі раённы выканаўчы камітэт

Міёрскі раённы Савет дэпутатаў

Міёрскі раённы выканаўчы камітэт | Міёрскі раённы выканаўчы камітэт