Дзень Перамогі ў Міорах
Урачыстыя мерапрыемствы пачаліся з малітвы за загінулых воінаў на плошчы Памяці загінулых барцоў раённага цэнтра.
На мітынг каля брацкай магілы сабраліся прадстаўнікі працоўных калектываў, грамадскіх аб'яднанняў, вучні школ, жыхары і госці горада.
У святочных мерапрыемствах прынялі ўдзел ганаровыя госці з Расійскай Федэрацыі — правнукі чырвонаармейца Аляксандр і Уладзіслаў Шмелёвы, а таксама блізкія родныя Сцяпана Бобылёва, які загінуў 4 ліпеня 1944 года пры вызваленні Мёрскага раёна ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
Члены іх сям'і прыбылі на Віцебшчыну з Пскоўшчыны, каб разам з мёрчанінамі пакланіцца тым, хто аддаў жыццё за свабоду і незалежнасць Радзімы. Як і многія нашчадкі загінулых у гады Вялікай Айчыннай вайны, сям'я Бобылёвых доўгі час не ведала, дзе спачывае яго прах. Было вядома толькі, што жыццё яго абарвалася летам 1944 года на тэрыторыі Беларусі.
Згодна з устаноўленай традыцыяй старшыня Мёрскага раённага выканаўчага камітэта Сяргей Сямёнычаў перадаў моладзі моладзевыя білеты грамадскага аб'яднання "БРСМ".
Удзельнікі мітынгу склалі кветкі і вянкi да падножжа брацкай магілы.
Пасля святочнага шэсця адбылося ўскладанне вянкаў і кветак да помніка ў гонар воінаў-вызваліцеляў Мёраў і да скульптуры "Дзеці свету — дзецям вайны".