Председатель Миорского райисполкома Сергей Семёнычев выступил в трудовом коллективе детского сада № 3

Старшыня Міёрскага раённага выканаўчага камітэта Сяргей Сямёнычаў выступіў перад працоўным калектывам дзіцячага сада № 3.

Сяргей Сямёнычаў: «Патрыятычнае выхаванне моладзі – работа пастаянная»

Важнай задачай грамадства Сяргей Алегавіч назваў патрыятычнае выхаванне моладзі. Гэтая работа павінна весціся пастаянна і мэтавана. І ў дзіцячым садку № 3 гэта разумеюць. Экскурсію для старшыні раёна па музеях лёну і народных рамёстваў правялі дзве маленькія выхаванкі.

Старшыня раёна Сяргей Сямёнычаў выступаў перад калектывам працоўнікаў дзіцячага садка № 3. Расказаў пра ролю ВНС і вынікі першага пасяджэння. Асвятліў палітычную сітуацыю ў свеце і Беларусі, адзначыўшы назапашванне ваеннага патэнцыялу ўздоўж нашых межаў. Тым часам шмат краін ужо шкадуюць аб абранай пазіцыі, бо ад санкцый пацярпелі тыя, хто іх увёў.

Галерэя выяў

Старшыня Міёрскага раённага выканаўчага камітэта Сяргей Сямёнычаў выступіў перад працоўным калектывам дзіцячага сада № 3. | Міёрскі раённы выканаўчы камітэт