Урачысты мітынг у Міорах
У рамках святкавання 79-й гадавіны Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне і 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў каля помніка воінам-вызваліцелям у Міорах прайшоў урачысты мітынг. У ім прынялі ўдзел кіраўніцтва раёна, член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы, начальнік Віцебскага абласнога ўпраўлення МНС Сяргей Мелешкін, супрацоўнікі РАЧС, вучні.
З кожнай вясной усе далей адыходзяць падзеі вайны, адзначыў кіраўнік раёна Сяргей Сямёнычаў. Міоршчына была акупавана 5 ліпеня 1941 года, а вызвалена – 1 ліпеня 1944 года. На жаль, у нас не засталося ветэранаў вайны, але ёсць яе сведкі: вязні фашысцкіх канцлагераў. Захоўваць іх успаміны, памятаць пра тое, што Перамога дасталася нашаму народу нелегкай цаной, – святы абавязак нашчадкаў. – Нам усім трэба берагчы гэты свет, які для нас заваявалі прадзеды, – падкрэсліў Сяргей Алегавіч.
Пакуль мы будзем памятаць, страшныя падзеі не паўторзяцца, упэўнены Сяргей Мелешкін. І ў рамках расследавання крымінальнай справы пра генацыд беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны кожны вінаваты будзе знойдзены.
Звярнуўся да моладзі: – Мы – нашчадкі пераможцаў. Не паддавайцеся выдуманым сюжэтам, не ганіцеся за тымі дабрабытамі, якія навязваюць нам заходнія краіны. Інакш страціце сувязь са сваёй зямлёй. Нядаўна размаўляў з ветэранам з Браслаўскага раёна. На пытанне, што такое Радзіма, ён адказвае: гэта тая зямля, дзе цябе нарадзілі і закапалі пупавіну, якая злучала цябе з маці. У яго словах – мудрасць народа. Любіце сваю Радзіму, памнажайце традыцыі, цаніце гэтае мірнае неба!