Аўтапробег па месцах баявой славы «Дарогамі вайны – дарогамі Перамогі»
Дэлегацыя Мёрскага раёна прыняла ўдзел у аўтапробегу, прысвечаным 79-й гадавіне Вялікай Перамогі і 80-годдзю вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Патрыятычны аўтапробег па месцах баёвай славы «Дарогамі вайны — дарогамі Перамогі» пачаўся ўрачыстым мітынгам і закладаннем памятнай капсулы з пасланнем будучым пакаленням на Дзвінскім рубяжы ў Мёрскім раёне.
Затым удзельнікі аўтапробегу прыбылі ў Полацк. Мітынг адбыўся на тэрыторыі «Паліміра» каля памятнага знака «Смерць фашызму».
Крайняй кропкай стаў Мемарыяльны комплекс «Праходжанне» ў Ушацкім раёне, дзе адбыўся мітынг «Ніхто не забыты, нішто не забыта». У ім прынялі ўдзел кіруючы актыв Рэспублікі і Віцебскай вобласці.
— Мы шануем і паважаем памяць тых, хто не шкадаваў свайго жыцця ў барацьбе за наша будучыню. Іх подзвіг застанецца ў сэрцах кожнага з нас як важнае напамінанне пра неабходнасць берагчы мір і свабоду. Няхай помнік мемарыяльнага комплексу «Праходжанне» заўсёды нагадвае нам пра гістарычную справядлівасць і смеласць герояў, якія абаранялі нашу Радзіму ад ворага. І няхай іх ахвяры ніколі не будуць забыты. Вечная памяць і ўдзячнасць ім за іх вернасць і адвагу! — адзначыў старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Суботын.
Арганізатар і ініцыятар — патрыёт роднай зямлі, жыхар горада Дзісны — Эдуард Казіміравіч Тэрэшка. Сярод удзельнікаў — дэлегацыя Пскоўскай вобласці Расійскай Федэрацыі на чале з першым намеснікам губернатара Верай Васільеўнай Ямільянавай.