Ушанаванне лепшых работнікаў раёна
У канун Свята працы адбылося ўшанаванне лепшых працоўных калектываў і перадавікоў вытворчасці з розных галін. Іх партрэты па выніках работы за 2023 год занесены на Доску пошаны Міёрскага раёна.
Таксама на мерапрыемстве ўзнагароджаны жыхары раёна з актыўнай грамадзянскай пазіцыяй, якія прымагалі ўдзел у выбарчай кампаніі 2024 года.
Для ўсіх удзельнікаў мерапрыемства адбыўся святочны канцэрт "Зямля мая - крыніца натхнення".
Свае творчыя віншаванні падарылі артысты Цэнтра культуры і народнай творчасці, Цэнтра дзяцей і моладзі, дзіцячай школы мастацтваў.
Яскравым момантам мерапрыемстваў, прысвечаных Святу працы, стала адкрыццё фантана на гарадской набярэжнай