Міёрскі раённы выканаўчы камітэт
Паважаныя жыхары Міёрскага раёна!
Прыміце шчырыя віншаванні з надыходзячым Святам працы!
На працягу многіх гадоў светлае свята Першамая напаўняе нас аптымізмам і верай у лепшае, сімвалізуе згуртаванасць і стварэнне грамадства, глыбокую павагу і падзяку ўсім, чыя праца з'яўляецца асновай жыцця і працвітання роднай зямлі.
Жыхары нашага раёна заўсёды славіліся сваёй працавітасцю, адказнасцю, спагадлівасцю і ўменнем працаваць з поўнай самааддачай. Бо кожны ведае, што толькі ўпартай працай ствараецца наша будучыня, дабрабыт усіх і кожнага.
Словы шчырай падзякі ўсім за працавітасць і актыўны ўдзел у лёсе нашай малой радзімы.
Асаблівыя словы павагі і ўдзячнасці ветэранам працы за стараннасць і неацэнны ўклад у развіццё роднай Міёршчыны.
Мы ганарымся кожным, хто чыніць слаўную працоўную гісторыю Міёрскага раёна.
Дарагія землякі!
Няхай гэта свята ўмацуе ўпэўненасць у сваіх сілах, заўсёды будзе сімвалам згоды, міру і дабра ў нашым грамадстве.
Хай у кожным доме пануюць шчасце і дабрабыт, разуменне, падтрымка і дастатак!
Шчыра жадаем усім працаўнікам моцнага здароўя і невычэрпнай энергіі, новых дасягненняў і працоўных здзяйсненняў!
Са святам!
Міёрскі раённы выканаўчы камітэт
Міёрскі раённы Савет дэпутатаў